Title: КАРОЛЬ ДРАЗДАБАРОД

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КАРОЛЬ ДРАЗДАБАРОД

У аднаго караля была дачка, якая праславілася на ўвесь свет сваёй прыгажосцю. І праўда, красуняй яна была вышэй усякай пахвалы, але затое і ганарыстая, як ніхто. Нікога з жаніхоў не лічыла яна вартым сваёй рукі. Хто ні сватаўся да яе, усе атрымлівалі адмову ды яшчэ якое-небудзь злое слоўца ці насмешлівую мянушку ў дадатак. Стары кароль усё дараваў сваёй адзінай дачцэ, але пад канец нават яму надакучылі яе капрызы і дзівацтвы.
Ён загадаў наладзіць пышнае свята і склікаць з далёкіх краёў і суседніх гарадоў усіх маладых людзей, якія яшчэ не згубілі надзею спадабацца каралеўне і дабіцца яе прыхільнасці.
З'ехалася нямала жаніхоў. Іх паставілі ў рад, аднаго за другім, па старшынству роду і велічыні даходу. Спачатку стаялі каралі і наследныя прынцы, потым — герцагі, потым — князі, графы, бароны і, нарэшце, простыя дваране.
Пасля гэтага каралеўну павялі ўздоўж раду, каб яна магла паглядзець на жаніхоў і выбраць сабе мужам таго, хто больш за ўсіх прыйдзецца па сэрцу.
Але і на гэты раз ніхто не прыглянуўся каралеўне.
Адзін жаніх здаўся ёй надта тоўстым.
— Піўная бочка! — сказала яна.
Другі — цыбатым і даўганосым, як журавель на балоце.
— Жураўліныя доўгія ногі не знойдуць шляхі-дарогі.
Трэці ростам не ўдаўся.
— Ад зямлі не відаць — баюся растаптаць!
Чацвёртага яна знайшла надта бледным.
— Белы як смерць, худы як жардзіна!
Пятага — надта румяным.
— Чырванаскуры, на рака падобны!..
Шостага — недастаткова стройным.
— Свежае дрэва — за печкай сушанае. Было сырое, стала сухое, было прамое, стала крывое!
Словам, усім хапіла на арэхі.
Але чамусьці горш за ўсіх дасталася маладому каралю, які займаў у шэрагу жаніхоў ледзь не самае ганаровае месца.
Вось у ім, здаецца, не было нічога смешнага. Любой дзяўчыне прыйшоўся б ён па густу, толькі не нашай каралеўне. Яна, бачыце, угледзела, што бародка ў яго вастрэй, чым ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    ESSERE MADRECHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIDINO PARK vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani