Title: ТАЛІСМАН

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ТАЛІСМАН

Прынц з прынцэсай адзначалі свой мядовы месяц. Яны былі неверагодна шчаслівыя, і толькі адна думка-развага не давала ім спакою: ім вельмі хацелася ведаць, ці будуць яны гэткія ж шчаслівыя ўсё сваё жыццё? Таму і сталі яны марыць пра талісман, які засцярог бы іх ад усялякіх нягод у сямейным жыцці. А да гэтага яны шмат наслухаліся пра аднаго чалавека; жыў гэты чалавек у лесе, і ўсе паважалі яго за мудрасць. У любой бядзе і ў любым цяжкім становішчы ён мог даць слушную параду. Выправіліся да гэтага мудраца прынц з прынцэсай і расказалі яму пра ўсё, што смылела ў іх на душы. Выслухаў іх мудрэц і сказаў:
— Ідзіце вандраваць па белым свеце, і калі сустрэнуцца вам шчаслівыя і ўсім задаволеныя муж і жонка, папрасіце ў іх квалачак сподняй бялізны, а калі здабудзеце такі кавалачак, насіце яго заўсёды як талісман. Гэта надзейны сродак.
Селі прынц з прынцэсай на коней і выправіліся ў шлях-дарогу; неўзабаве пачулі яны ад людзей пра аднаго вядомага рыцара, які нібыта жыў са сваёй жонкай шчаслівей за ўсіх іншых. Паехалі яны да яго ў замак і пачалі самі распытвацца, ці праўда, што яны так задаволены сваім жыццём, як сведчыць пра гэта погаласка.
— Усё праўда, — адказалі яны, — толькі адно гора: няма ў нас дзяцей.
Значыць, шукаць тут талісман не мела сэнсу, і давялося прынцу з прынцэсай выправіцца далей на пошукі шчаслівых і ўсім задаволеных мужа з жонкай.
І вось прыехалі яны ў горад, дзе згодна з чуткамі быў адзін сумленны гараджанін, які жыў са сваёй жонкай у згодзе, каханні і ласцы. Прыйшлі яны да яго і спыталі, ці праўда, што ён гэткі шчаслівы ў сямейным жыцці, як пра гэта расказваюць.
— Ды ўжо што праўда, то праўда! — адказаў муж. — Жывём мы з жонкай душа ў душу, вось толькі дзяцей у нас зашмат, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIIL CAVALIER IDEALEIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREESSERE MADRE
  • Libri.it
  • Treccani