Title: ШЧЫРАЯ ПРАЎДА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ШЧЫРАЯ ПРАЎДА

— Жахлівае здарэнне! — сказала курыца, якая жыла зусім у іншым краі горада, а не там, дзе здарыўся выпадак. — Жахлівае здарэнне ў куратніку! Я проста баюся цяпер начаваць адна! Добра, што нас шмат на седале!
І яна ўзялася расказваць, ды так, што ва ўсіх курэй пер'е паднялося дыбам, а ў пеўня скурчыўся грэбень.
Сонца садзілася, і ўсе куры былі ўжо на седале. Адна з іх, белая каратканожка, курыца ва ўсіх адносінах прыстойная і паважаная, якая спраўна несла яек столькі, колькі трэба, сеўшы зручней, пачала перад сном чысціцца і распрамляць дзюбаю пер'е. І вось адна маленькая пярынка вылецела і ўпала на дол.
— Бач, як паляцела! — сказала курыца. — Але нічога, чым лепш я прыбіраюся, тым болей прыгажэю!
Гэта яна сказала проста так, жартам, — курыца ўвогуле была вясёлая па характары, але гэта ніяк не замінала ёй быць, як мы ўжо казалі, вельмі і вельмі паважанай курыцаю. Неўзабаве яна заснула.
У куратніку было цёмна. Куры ўсе сядзелі поплеч, і тая, што была збоку з гэтай прыстойнай курыцаю, не спала яшчэ: яна не тое каб наўмысна падслухоўвала суседчыныя шэпты, але ўсё ж крыху чула іх, — бо так і трэба, калі хочаш мірна жыць з суседзямі. І вось яна не выцерпела і прашаптала другой сваёй суседцы:
— Чула? Я не хачу называць імён, але тут ёсць курыца, якая можа вырваць на сабе ўсё пер'е, каб толькі быць прыгажэйшай. Каб была я пеўнем, дык пагарджала б ёю!
Якраз над курамі сядзела ў гняздзе сава з мужам і дзеткамі; совы маюць востры слых, і яны пачулі ўсё, што тут гаварылі. Усе яны пры гэтым жвавей пакручвалі вачыма, а савіха махала крыллем, нібы веерамі.
— Тс-с! Не слухайце, дзеткі! Зрэшты, вы, канечне, ужо чулі? Я таксама. Ах! Проста вушы вянуць. Адна курыца да таго дайшла, што пачала ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RIPOSINOIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIMIRADINO PARK vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani