Title: КАЎНЕРЫК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КАЎНЕРЫК

Жыў-быў элегантны кавалер; у яго толькі і было за душой, што падстаўка, каб здымаць боты, грабянец ды яшчэ вельмі прыгожы, нават франтаваты каўнерык. Вось пра каўнерык і пойдзе размова.
Каўнерык пажыў ужо на свеце і пачаў думаць пра жаніцьбу. Выпала яму аднойчы трапіць у начоўкі разам з падвязкай для панчохі.
— Ах! — усклікнуў каўнерык. — Якія вы стройныя, якія пяшчотныя і мілыя! Дазвольце ўведаць вашае імя?
Але падвязка была вельмі сарамлівая, гэтае запытанне здалося ёй нясціплым, і яна змаўчала.
— Вы, мабыць, завязка? — не адступаўся каўнерык. — Штосьці падобнае да тасьмы, што звужае сукенку на стане. Вось, вось, бачу: вы ўпрыгожанне і ў той жа час прыносіце карысць, понадзь мая!
— Будзьце ласкавыя, не заводзьце са мной гутаркі! — загневалася падвязка. — Я, здаецца, не давала для гэтага падставы!
— Ваша краса — самая лепшая падстава! — сказаў каўнерык.
— Ах, прашу, не чапляйцеся! — павысіла голас падвязка. — Вы падобныя на мужчыну!
— Канечне, я ж элегантны кавалер! — з гонарам прамовіў каўнерык. — У мяне ёсць падстаўка для ботаў і грабянец!
Вось і зманіў! Каўнерык проста хваліўся: тыя рэчы былі не ягоныя, а яго гаспадара.
— Адчапіцеся, калі ласка, — не падпускала яго блізка да сябе падвязка. — Я не прывыкла, каб так са мной паводзіліся.
— Незачэпа! — буркнуў каўнерык.
Тут яго ўзялі, памылі, накрухмалілі, павесілі на спінку крэсла, высушылі на сонцы, затым паклалі на прасавальную дошку.
Заявілася гарачая прасавальная плітка.
— Пані! — прамовіў каўнерык ёй. — Панадная ўдовачка! Як горача! Я ўвесь палымнею! Са мной штосьці робіцца! Я сам не свой! Вы апякаеце мяне наскрозь! Ух!.. Прашу: вашу руку і сэрца!
— Ах ты рызман! — ганарыста сказала прасавальная плітка і цяжка праехалася па каўнерыку. Яна ўяўляла сябе паравозам, што цягне за сабою па рэйках вагоны.
Каўнерык крыху абшморгнуўся; і з'...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINILA REGINA DELLE NIAGARA FALLSCIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAIL RE CHE VALEVA 4,50€
  • Libri.it
  • Treccani