Title: РАНЕЦ, ШАПАЧКА І РАЖОК

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
РАНЕЦ, ШАПАЧКА І РАЖОК

Жылі калісьці тры браты. Пачалі яны ўсё бяднець і бяднець і нарэшце так згалелі, што давялося ім зусім галадаць, — не было ў іх нават і скібкі хлеба на пражытак. Вось яны і кажуць:
— Так жыць больш нельга; ужо лепш мы пойдзем па свеце шчасця шукаць.
Выбраліся яны ў шлях і прайшлі ўжо далёка, багата дарог і сцежак пратэпалі, але шчасця нідзе так і не знайшлі. Вось трапілі яны адзін раз у дрымучы лес, а пасярод яго стаяла гара, падышлі бліжэй, бачаць — а гара ж уся са срэбра. І кажа старэйшы:
— Ну вось я і знайшоў сваё шчасце жаданае, а большага я не хачу. — Набраў ён срэбра столькі, колькі мог панесці, павярнуў назад і дамоў прытупаў.
А двое іншых кажуць:
— Ад шчасця мы хочам большага, чым адно толькі срэбра, — і яны не ўзялі яго і рушылі далей.
Ішлі яны некалькі дзён і прыйшлі да гары, была яна ўся залатая. Спыніўся другі брат, падумаў і не ведаў, як яму быць.
— Што мне рабіць? — кажа ён. — Ці ўзяць мне золата, каб на ўсё жыццё хапіла, ці далей ісці?
Нарэшце ён рашыўся і напакаваў усе кішэні золатам, развітаўся са сваім братам і дамоў вярнуўся.
А трэці сказаў:
— Што мне срэбра ды золата! Не хачу я адмаўляцца ад свайго шчасця, — можа, выпадзе мне на долю што-небудзь лепшае.
Ён рушыў далей, прайшоў яшчэ тры дні і трапіў у лес, быў ён намнога большы, чым ранейшыя, і не было яму ні канца, ні краю; і не мог ён там нічога знайсці, каб паесці і папіць, і пачаў ужо з сілы выбівацца.
Тады ён залез на высокае дрэва — паглядзець, ці не будзе відаць зверху, дзе таму лесу мяжа; але куды ён ні глядзеў, бачны былі адны толькі вяршаліны дрэў. Тады ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMATILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀI DUDÙ VANNO A SCUOLA?SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani