Title: ДЗІКІЯ ЛЕБЕДЗІ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДЗІКІЯ ЛЕБЕДЗІ

Далёка-далёка, у той краіне, куды адлятаюць у вырай ластаўкі, жыў кароль. У яго было адзінаццаць сыноў і адна дачка, якую звалі Элізай. Адзінаццаць братоў-прынцаў ужо хадзілі ў школу; у кожнага на грудзях блішчэла зорка, а з левага боку звінела шабля. Прынцы пісалі алмазнымі грыфелямі на залатых дошках і выдатна ўмелі чытаць — і па кніжцы і без кніжкі, на памяць. Вядома, так добра чытаць маглі толькі сапраўдныя прынцы. Пакуль прынцы вучыліся, іх сястра Эліза сядзела на лавачцы з люстранога шкла і разглядвала кніжку з малюнкамі, якая каштавала паўкаралеўства.
Сапраўды, добра жылося дзецям! Але неўзабаве ўсё сталася інакш.
Памерла іх маці, і кароль ажаніўся зноў. Мачаха была злая ведзьма і неўзлюбіла гаротных дзяцей. У першы ж дзень, калі ў палацы святкавалі вяселле караля, дзеці адчулі, якая злая ў іх мачаха. Яны пачалі гульню ў «госці» і папрасілі каралеву даць ім пірожных і печаных яблыкаў, каб накарміць сваіх гасцей. Але мачаха дала ім кубак звычайнага пяску і сказала:
— Хопіць з вас і гэтага!
Мінуў яшчэ тыдзень, і мачаха задумала збавіцца ад Элізы. Яна адправіла яе ў вёску на выхаванне да нейкіх сялян. А потым злая мачаха пачала нагаворваць каралю на бедных прынцаў, і нагаварыла столькі лухты, што кароль не захацеў больш нават бачыць сваіх сыноў.
І вось каралева загадала паклікаць прынцаў і, калі яны наблізіліся да яе, яна крыкнула:
— Няхай кожны з вас ператворыцца ў чорнага крука! Ляціце прэч з палаца і самі здабывайце сабе харч!
Але ёй не ўдалося ажыццявіць сваю злую задуму. Прынцы ператварыліся не ў няўклюдных крукоў, а ў прыгожых дзікіх лебедзяў. З крыкам вылецелі яны з вокнаў палаца і панясліся над паркамі і лясамі.
Была раніца, калі адзінаццаць лебедзяў праляталі міма хаціны, дзе яшчэ спала моцным сном іх сястрычка Эліза. Яны доўга кружылі над дахам, выцягвалі свае гнуткія шыі і лопалі крыламі, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    MIRASOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESILA PESTE SCARLATTAIL RIPOSINO
  • Libri.it
  • Treccani