Title: ЗАЛАТАЯ ГУСЬ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЗАЛАТАЯ ГУСЬ

Жыў-быў чалавек. Было ў яго тры сыны, звалі малодшага Дурнем; ім пагарджалі, смяяліся з яго і заўсёды крыўдзілі. Сабраўся аднаго разу старэйшы сын ісці ў лес — дровы сячы, і дала яму маці на дарогу смачны здобны пірог і бутэльку віна, каб не ведаў ён ні голаду, ні смагі. Ён прыйшоў у лес і вось сустрэў там старога сівога чалавечка. Павітаўся з ім чалавечак і кажа:
— Дай мне кавалак пірага, што ў цябе ў кішэні, і глыток віна — я вельмі прагаладаўся і хачу піць.
Але разумны сын адказаў:
— Калі я аддам табе свой пірог ды віно, то мне самому нічога не застанецца. Ідзі сваёй дарогай.
Так і застаўся чалавечак ні з чым, а разумны сын пайшоў сабе далей. Вось пачаў ён сячы дрэва; стукнуў сякерай ды патрапіў сабе прама па руцэ, — давялося яму дамоў вяртацца і рабіць сабе перавязку. А выйшла ўсё з-за таго сівога чалавечка.
Потым пайшоў у лес сярэдні сын, і дала яму маці, як і старэйшаму сыну, здобны пірог і бутэльку віна. Яму таксама сустрэўся стары сівы чалавечак і папрасіў у яго кавалак пірага і глыток віна. Але і сярэдні сын, таксама разумны, адказаў:
— Дам я табе — мне менш дастанецца.
Так і застаўся чалавечак ні з чым, а сярэдні сын пайшоў сабе далей. Але і ён быў пакараны: стукнуў ён некалькі разоў па дрэве і патрапіў сякерай па назе, вось і давялося яго дамоў на руках адносіць.
Тады Дурань і кажа:
— Дазволь мне, бацька, хоць раз у лес пайсці дроў насячы.
Адказаў бацька:
— Браты твае ўжо хадзілі, ды толькі сабе нашкодзілі, — куды ўжо табе, ты ў гэтай справе нічога не разумееш.
Але Дурань усё прасіў ды прасіў, і бацька нарэшце згадзіўся:
— Ну, ідзі, а можа, у бядзе паразумнееш.
І дала яму маці пірог, ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?I DUDÙ VANNO A SCUOLA?IL RIPOSINO
  • Libri.it
  • Treccani