Title: САЛАВЕЙ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
САЛАВЕЙ

Ты, напэўна, ведаеш, што ў Кітаі ўсе жыхары кітайцы і сам імператар кітаец.
Даўным-даўно гэта было, але таму і трэба расказаць гэту гісторыю, пакуль яна яшчэ не забылася зусім.
У цэлым свеце не знайшлося б палаца лепшага, чым палац кітайскага імператара. Ён увесь быў з каштоўнага фарфору, такога тонкага і крохкага, што страшна было да аго дакрануцца.
Палац стаяў у прыгожым садзе, у якім раслі дзівосныя кветкі. Да самых прыгожых кветак былі прывязаны сярэбраныя званочкі. І калі дуў ветрык, кветкі пагойдваліся і званочкі звінелі. Гэта было зроблена для таго, каб ніхто не прайшоў паблізу кветак, не паглядзеўшы на іх. Вось так разумна было прыдумана!
Сад цягнуўся далёка-далёка, так далёка, што нават галоўны садоўнік і той не ведаў, дзе ён канчаецца. А адразу за садам пачынаўся дрымучы лес. Гэты лес даходзіў да самага сіняга мора, і караблі праплывалі пад шатамі магутных дрэў.
Тут у лесе, ля самага берага мора, жыў салавей. Ён спяваў так цудоўна, што нават бедны рыбак, слухаючы яго песні, забываў пра свой невад.
— Ах, як хораша, — гаварыў ён, уздыхаючы, але пасля зноў браўся за сваю справу і не думаў пра ляснога спевака да наступнай ночы.
А калі наступала чарговая ноч, ён зноў як зачараваны слухаў салаўя і зноў паўтараў тое ж самае:
— Ах, як хораша, як хораша!
З усіх канцоў свету прыязджалі ў сталіцу імператара падарожнікі. Усе яны любаваліся цудоўным палацам і прыгожым садам, але, паслухаўшы песню салаўя, зазначалі:
— Вось гэта лепш за ўсё!
Вярнуўшыся дадому, падарожнікі расказвалі пра ўсё, што бачылі. Вучоныя апісвалі сталіцу Кітая, палац і сад імператара і ніколі не забывалі ўспомніць пра салаўя. А паэты складалі ў гонар крылатага спевака, які жыў у кітайскім лесе на беразе сіняга мора, цудоўнейшыя вершы.
Кнігі расходзіліся па ўсім свеце, і вось адна тоўстая кніга дайшла да самога кітайскага імператара. Ён ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIMIRAIL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani